НАВУЧАННЕ ДЗЯЦЕЙ ДАШКОЛЬНАГА ЎЗРОСТУ БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ ВА ЎМОВАХ БІЛІНГВАЛЬНАЙ АДУКАЦЫІ
Паважаныя бацькі! Усе мы ведаем, што развіццё асобы дзіцяці ў грамадстве немагчыма без ведання роднай мовы. Дашкольны ўзрост з'яўляецца найбольш спрыяльным перыядам для авалодання дзецьмі беларускай мовай. Менавіта ў гэты прамежак жыцця ў дзіцяці фарміруецца цікавасць, патрэба да ведаў, якія адпавядаюць яго прыродным і індывідуальным магчымасцям, закладваецца фундамент ведаў роднай мовы.
Маўленчае развіццё дзяцей у Беларусі адбываецца ў сітуацыі блізкароднаснага руска-беларускага білінгвізму. Першай мовай, якой авалодваюць дзеці дашкольнага ўзросту, выступае руская. Пры гэтым прывучэнне дзяцей да беларускай мовы адбываецца таксама даволі рана. Дзеці чуюць яе па тэлебачанні, ў дзіцячым садзе. У выхаванцаў ствараюцца "жыццёвыя" ўяўленні аб рускай і беларускай мовах, назіраецца паступовае свядомае адрозненне гэтых моў. Адначасовае ж авалоданне дзецьмі дашкольнага ўзросту дзвюма мовамі (рускай і беларускай) пашырае іх светапогляд, спрыяе развіццю палікультурнай свядомасці і павялічвае патэнцыяльныя маўленчыя магчымасці.
У нашай дашкольнай установе створаны ўмовы для авалодання выхаванцамі беларускай мовы. Паспяховаму авалоданню маўленчымі навыкамі дзяцей на беларускай мове спрыяюць:
арганізацыя спецыяльных заняткаў на беларускай мове адзін раз на тыдзень працягласцю 20-25 хвілін у першай палове дня ў сярэдняй і старэйшай групах;
уводзіны ў нерэгламентаваную дзейнасць беларускіх гульняў, праслухоўванне казак, завучванне вершаў на беларускай мове;
стаўленне да беларускай мовы ў пасіўнай форме з дзецьмі ад 3-х да 4-х гадоў падчас слухання беларускіх песень, твораў мастацкай літаратуры, фальклору;
правядзенне музычных забаў "Восеньскі кірмаш", "Каляды", "Вялiкдзень" з запрашэннем бацькоў, выхаванцаў малодшых гуртоў;
кожны чацвер- дзень беларускай мовы